Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
3 жніўня 2026 года
265 245 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Тэорыя струн — кірунак у тэарэтычнай фізіцы, які вывучае дынаміку і ўзаемадзеянні не кропкавых часціц, а аднамерных працяглых аб'ектаў, так званых квантавых струн. Яна спалучае ў сабе ідэі квантавай механікі і тэорыі адноснасці, таму на яе аснове магчыма пабудаваць будучую тэорыю квантавай гравітацыі.
Тэорыя струн заснавана на гіпотэзе, што ўсе элементарныя часціцы і іх фундаментальныя ўзаемадзеянні ўзнікаюць у выніку ваганняў і ўзаемадзеянняў ультрамікраскапічных квантавых струн на маштабах парадку планкаўскай даўжыні 10−35 м. Дадзены падыход, з аднаго боку, дазваляе пазбегнуць такіх цяжкасцей квантавай тэорыі поля, як перанарміроўка, а з другога боку, прыводзіць да больш глыбокага погляду на структуру матэрыі і прасторы-часу (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Аснова плаўніка кісцяпёрых рыб уяўляе сабой мускулістую лопасць, унутры якой знаходзіцца моцны шкілет.
- Балтыйская града цягнецца ад Даніі на захадзе да Дзвіны на ўсходзе.
- У анамальна засушлівае і гарачае лета з Дзвіны ўдалося дастаць Барысаў камень, які лічыўся страчаным.
- Пасля вываду савецкіх войск з Афганістана ў краіне заставалася група ваенных спецыялістаў.
- Падчас прэзідэнцтва Джорджа Буша-малодшага ў Белым доме жыла Індыя.
- Калумбійскіх наймітаў на вайну ў Судане вербавалі падманам.
- Сэрвіс Discord быў папулярызаваны геймерамі.
Актуальныя падзеі
- Эндзі Бернэм заступіў на пасаду Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі. (20 ліпеня)
- Завяршыўся чэмпіянат свету па футболе, перамогу атрымала каманда Іспаніі. (19 ліпеня)
- Сяргей Карэцкі прызначаны Прэм’ер-міністрам Украіны. (16 ліпеня)
- Апублікавана апісанне новага віду малпаў — Colobus congoensis. (15 ліпеня)
Дзень у гісторыі
- 1100: Генрых I Баклерк стаў каралём Англіі.
- 1492: Выгнанне яўрэяў з Іспаніі.
- 1569: Герцагства Курляндскае і Земгальскае разам з Інфлянтамі абвешчаны васаламі Рэчы Паспалітай.
- 1678: Паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй заключаны дагавор аб працягу на 13 гадоў Андрусаўскага перамір’я, наўзамен Кіева Рэчы Паспалітай перададзены Веліж, Себеж і Невель.
- 1914: У час Першай сусветнай вайны Германія абвясціла вайну Францыі.
- 1940: Літоўская ССР далучана да Савецкага Саюза.
- 1943: Пачаўся першы этап партызанскай аперацыі «Рэйкавая вайна», за першую ноч аперацыі ўзарвана 42 тыс. рэек.
- 1946: Заснаваная Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя ЗША.
- 1958: Атамаход «Наутылус» упершыню дасягнуў Паўночнага полюса пад вадой.
- 2004: Гарадскому пасёлку Тураў нададзены статус горада.
Вікістужка
- 24 ліпеня 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 265 000-ы артыкул.
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».