Галоўная старонка
Праверана
Выгляд
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
26 ліпеня 2026 года
265 053 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Сабор Святога Віта — гатычны каталіцкі сабор у Пражскім Градзе, кафедра архібіскупа Пражскага.
Сабор лічыцца адной з жамчужын еўрапейскай готыкі, як па тэхнічных характарыстыках, так і па мастацкаму ўзроўню, з’яўляецца мастацкай і нацыянальна-гістарычнай святыняй Чэхіі. Сабор Святога Віта істотна паўплываў на развіццё позняга гатычнага стылю, уласцівага для Цэнтральнай Еўропы. Мясцовыя гатычныя стылі Славеніі, паўночнай Харватыі, Аўстрыі, Чэхіі, Польшчы і паўднёвай Германіі маюць на сабе відавочны ўплыў праекта Петэра Парлера (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Апошняя літара беларускага алфавіта абазначае нелабіялізаваны галосны гук сярэдняга рада ніжняга пад’ёму.
- Паводле адной з версій, правобразам герба «Пагоня» сталі выявы бога Пяркунаса, які скакаў па небе.
- Перакананне аўтарытэтных астраномоў аб тым, што астэроідаў існуе толькі чатыры, развянчаў аматар.
- Савецкія вайскоўцы ў Анголе дамагаліся паразумення з саюзнікамі праз святы.
- Спрэчны характар смерці Джэфры Эпштэйна спарадзіў інтэрнэт-мем.
- Суданскі генерал выхваляўся масавымі забойствамі на прамой трансляцыі ў TikTok.
- Гродзенскія вербы ў адрозненне ад віленскіх маюць характэрную плоскую форму.
Актуальныя падзеі
- Эндзі Бернэм заступіў на пасаду Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі. (20 ліпеня)
- Завяршыўся чэмпіянат свету па футболе, перамогу атрымала каманда Іспаніі. (19 ліпеня)
- Сяргей Карэцкі прызначаны Прэм’ер-міністрам Украіны. (16 ліпеня)
- Апублікавана апісанне новага віду малпаў — Colobus congoensis. (15 ліпеня)
Дзень у гісторыі
- 1097: У Аповесці мінулых часоў упершыню згадваецца горад Пінск.
- 1139: Незалежнасць Партугаліі ад каралеўства Леон.
- 1526: З Санта-Дамінга выпраўляецца іспанская экспедыцыя, каб заснаваць калонію ў Фларыдзе.
- 1662: Кароль Ян II Казімір Ваза спецыяльнай граматай абавязаў менскіх мяшчан падпарадкоўвацца гарадскому магістрату.
- 1847: Ліберыя стала першай незалежнай афрыканскай калоніяй.
- 1887: У Варшаве выйшаў першы падручнік мовы эсперанта.
- 1908: У Парыжы фінішуюць першыя кругасветныя аўтамабільныя гонкі, старт якім быў дадзены 12 лютага ў Нью-Ёрку.
- 1947: Прэзідэнт ЗША Гары Трумэн падпісаў Закон аб нацыянальнай бяспецы, згодна з ім створаны Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне і Савет Нацыянальнай Бяспекі ЗША.
- 1956: Прэзідэнт Егіпта Гамаль Абдэль Насер абвясціў аб нацыяналізацыі Суэцкага канала.
- 1957: СССР запусціў першую шматступенчатую міжкантынентальную балістычную ракету.
- 1997: У Мінску адбыўся 2-гі з’езд беларусаў свету.
Вікістужка
- 24 ліпеня 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 265 000-ы артыкул.
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».