Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
5 жніўня 2026 года
265 324 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Японцы — народ ва Усходняй Азіі, асноўнае насельніцтва Японіі. Жывуць таксама ў іншых краінах Азіі, Заходняй Еўропы, Паўночнай і Лацінскай Амерыкі. Агульная колькасць — 122 мільёны чалавек (2022).
Продкі японцаў апынуліся на Японскіх астравах у выніку трох буйных міграцый. Асноўнай стала апошняя, якая адбылася паміж III і VI стагоддзямі з Усходняй Азіі. Народная матэрыяльная культура японцаў шмат у чым адаптавана да спецыфічных умоў архіпелага, дзе большасць тэрыторый пакрыты гарамі, часцяком здараюцца землетрасенні, існуюць істотныя кліматычныя адрозненні паміж поўднем і поўначчу. Нягледзячы на шматвекавую ізаляванасць, духоўная спадчына японцаў фарміравалася дзякуючы вонкавым уплывам. Гэта адносіцца і да японскай мовы, што фактычна з’яўляецца ізалятам (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Аснова плаўніка кісцяпёрых рыб уяўляе сабой мускулістую лопасць, унутры якой знаходзіцца моцны шкілет.
- Балтыйская града цягнецца ад Даніі на захадзе да Дзвіны на ўсходзе.
- У анамальна засушлівае і гарачае лета з Дзвіны ўдалося дастаць Барысаў камень, які лічыўся страчаным.
- Пасля вываду савецкіх войск з Афганістана ў краіне заставалася група ваенных спецыялістаў.
- Падчас прэзідэнцтва Джорджа Буша-малодшага ў Белым доме жыла Індыя.
- Калумбійскіх наймітаў на вайну ў Судане вербавалі падманам.
- Сэрвіс Discord быў папулярызаваны геймерамі.
Актуальныя падзеі
- Эндзі Бернэм заступіў на пасаду Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі. (20 ліпеня)
- Завяршыўся чэмпіянат свету па футболе, перамогу атрымала каманда Іспаніі. (19 ліпеня)
- Сяргей Карэцкі прызначаны Прэм’ер-міністрам Украіны. (16 ліпеня)
- Апублікавана апісанне новага віду малпаў — Colobus congoensis. (15 ліпеня)
Дзень у гісторыі
Буркіна-Фасо: Дзень незалежнасці (1960)
- 25: Лю Сю абвясціў сябе імператарам Кітая, пад імем Гуан У-дзі ён заснаваў усходнюю дынастыю Хань.
- 642: У бітве пры Мазерфельдзе кароль Мерсіі Пенда, апошні паганскі кароль англасаксаў, перамог хрысціянскага караля Освальда Нартумбрыйскага. У гэтай бітве Освальд загінуў, пазней прылічаны да святых.
- 1100: Генрых I Баклерк быў каранаваны як кароль Англіі.
- 1262: Войскі Міндоўга і Шварна нанеслі паражэнне мазавецкаму рыцарству пад Длугасёдламі.
- 1506: Адбылася бітва пад Клецкам, войска Крымскага ханства разбіта арміяй ВКЛ.
- 1529: Скончылася Другая італьянская вайна.
- 1619: У час Трыццацігадовай вайны адбылася бітва пры Вестэрніцэ.
- 1772: Адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстра-Венгрыяй.
- 1918: Пачалося леваэсэраўскае Аршанскае паўстанне.
Вікістужка
- 24 ліпеня 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 265 000-ы артыкул.
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».