close
Перайсці да зместу

Ordinary Man

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ordinary Man
музычны альбом Озі Осбарн
Дата выпуску 21 лютага 2020
Жанр метал і хард-рок

Ordinary Man (стылізавана як: ØRD†NARY MAN) — дванаццаты студыйны альбом брытанскага хэві-метал-спевака Озі Осбарна, выпушчаны 21 лютага 2020 года на Epic і спрадзюсаваны Эндру Уотам і Луі Белам. Гэта самы доўгі перапынак паміж альбомамі Осбарна, які ахоплівае амаль дзесяць гадоў з часоў Scream. Першы сінгл з альбома «Under the Graveyard» быў выдадзены 8 лістапада 2019 года. Другі сінгл «Straight to Hell» выйшаў 22 лістапада 2019. Трэці сінгл — загалоўны трэк з удзелам Элтана Джона — быў выдадзены 10 студзеня 2020 года. Выпуск чацвёртага сумеснага з Post Malone сінгла «It’s a Raid» адбыўся 20 лютага 2020 года за дзень да выхаду альбома.

Альбом атрымаў у асноўным станоўчыя водгукі; многія палічылі яго лепшым альбомам Осбарна за многія гады і добразычліва параўноўвалі яго як з раннімі сольнымі працамі, так і з Black Sabbath.

26 лютага 2020 года Осбарн абвясціў, што пачаў працу над наступным альбомам Эндру Уотам. Наступны альбом быў анансаваны пад назвай Patient Number 9 і быў выдадзены 9 верасня 2022 года. Перазапісаная версія японскага бонус-трэка «Darkside Blues» пазней з’явілася ў якасці заключнага трэка альбома.