close
Перайсці да зместу

Till There Was You

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Till There Was You» (з англ.«Пакуль там не з'явілася ты») — песня, напісаная амерыканскім кампазітарам Мерэдытам Уілсанам[en] для мюзікла «Музыкант» (1957). Пазней песня прагучала і ў аднайменным фільме 1962 года. Песня выконваецца бібліятэкаркай Мэрыян Пару (яе ролю выконвае Барбара Кук у брадвейскай пастаноўцы і Шырлі Джонс у фільме) у канцы другога акта.

Упершыню дадзеная кампазіцыя прагучала яшчэ раней за выхад арыгінальнага альбома з запісамі кампазіцый п'есы (студзень 1958). Промакопіі сінгла, абазначанага як Capitol P3847, былі выпушчаны 26 лістапада 1957 года (то-бок нават раней за брадвейскую пастаноўку, якая адбылася 19 снежня). У гэтай версіі, спрадзюсіраванай Нельсанам Рыдлі, вакальную партыю выконвала 17-гадовая вакалістка Сью Рэні.

Ранейшая версія гэтай песні (Мерэдыт Уілсан пачаў працаваць над сваім мюзіклам яшчэ з канца 1940-х), азагалоўленая «Till I Met You», прагучала ў радыёпраграме «The Big Show» 14 студзеня 1951 года ў выкананні Фрэна Уорэна.

У 1959 годзе выканаўца Аніта Браянт запісала кавер-версію гэтай песні; яе сінгл дасягнуў 30-й пазіцыі ў чарце Billboard Hot 100; пэўнай вядомасцю карысталася таксама інструментальная версія песні, запісаная ў 1962 годзе амерыканскім выканаўцам Джонам Вальжанам.

Версія «The Beatles»

[правіць | правіць зыходнік]
Till There Was You
Выканаўца The Beatles
Альбом With The Beatles
Дата выпуску 22 лістапада 1963 (мона)
30 лістапада 1963 (стэрэа)
Дата запісу 18, 30 ліпеня 1963
Жанр Поп-музыка
Мова песні англійская
Працягласць 2:16
Лэйбл Parlophone
Аўтар Мерэдыт Уілсан
Кампазітар
Прадзюсар Джордж Марцін
Трэк-ліст альбома «With The Beatles»
«Little Child»
(5)
«Till There Was You»
(6)
«Please Mr. Postman»
(7)

У 1963 годзе гурт «The Beatles» запісаў сваю кавер-версію, якая ўвайшла ў альбомы With The Beatles (выйшаў у Вялікабрытаніі ў 1963 годзе) і Meet The Beatles! (выйшаў у ЗША у 1964 годзе). Дадзеная песня з'яўляецца адзінай з брадвейскіх кампазіцый, перапетых гуртом.

У сакавіку 1961 года песня «Till There Was You» у выкананні Пэгі Лі была на слыху ў Вялікабрытаніі. Пачынаючы з 1962 года песня стала часткай жывога рэпертуара «The Beatles», яна выконвалася імі ў тым ліку ў «Стар-Клубе» Гамбурга[1][2]. Песня была адной з пятнаццаці, адабраных для праслухоўвання гурта для лэйбла Decca Records 1 студзеня 1962 года[1] (дадзены запіс афіцыйна не апублікаваны, аднак даступны на малавядомай неафіцыйнай кружэлцы The Complete Silver Beatles, выпушчанай лэйблам Audio Fidelity у верасні 1982 года[3]), а таксама прагучала падчас першага з'яўлення «The Beatles» на шоў Эда Салівана 9 лютага 1964 года[4]. Акрамя таго, песня восем разоў выконвалася гуртом для радыё BBC[2].

4 лістапада 1963 года песня выконвалася на музычным мерапрыемстве Royal Variety Performance (у прысутнасці Каралевы Лізаветы, поруч з песнямі «From Me to You» і «Twist and Shout»)[5][6], пры гэтым Мак-Картні папярэдзіў выкананне гэтай песні жартоўным каментарыем «Яна з шоў „Музыкант“, і яна таксама была запісана нашым любімым амерыканскім гуртом Софі Такер»[7][2][6].

Жывое выкананне гэтай песні было выпушчана на альбомах Live at the BBC (1994) і Anthology 1 (1995) — у другі альбом увайшоў менавіта запіс песні, зроблены на Royal Variety Performance.

Студыйны запіс песні адбыўся 18 ліпеня (тады былі запісаны 3 дублі) і 30 ліпеня 1963 года (калі былі зроблены яшчэ 4 дублі)[2].

У запісе ўдзельнічалі[4]:
  1. 1 2 Harry 1992, p. 651.
  2. 1 2 3 4 Till There Was You (англ.). Bealtesbible.com. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2012. Праверана 1 кастрычніка 2011.
  3. The Complete Silver Beatles (англ.). jpgr.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2013. Праверана 18 ліпеня 2013.
  4. 1 2 MacDonald 2005, p. 80.
  5. The Royal Variety Performance — 1963 Архівавана 21 снежня 2009 года.
  6. 1 2 Відэазапіс выступу «The Beatles» 4 лістапада 1963 года ў Prince of Wales Theatre Архівавана 17 верасня 2018. (ссылка проверена 1 октября 2011)
  7. Софі Такер (Sophie Tucker; 1886—1966) — амерыканская спявачка рускага паходжання, якая не мела ніякага дачынення да гэтай песні.
  • Harry, Bill. The Ultimate Beatles Encyclopedia. — London: Virgin Books, 1992. ISBN 0-86369-681-3.
  • MacDonald, Ian. Переворот в мозгах: записи The Beatles и шестидесятые = Revolution in the Head: The Beatles’ Records and the Sixties. — 2nd ed. — London: Pimlico, 2005. ISBN 1-844-13828-3.