Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
14 жніўня 2026 года
265 591 артыкул на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Марцін Борман — нямецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, начальнік Партыйнай канцылярыі НСДАП (1941—1945), асабісты сакратар фюрара (1942—1945), рэйхсміністр па справах партыі (30 красавіка — 2 мая 1945), начальнік Штаба намесніка фюрара (1933—1941). Рэйхсляйтар (з 1933 года). Да канца вайны набыў значны ўплыў асабістага сакратара, які кантраляваў патокі інфармацыі і доступ да Гітлера.
16 студзеня 1945 года ўслед за Гітлерам пераехаў у Фюрарбункер. Пасля таго, як яго начальнік здзейсніў самагубства, 2 мая ў складзе групы пакінуў Рэйхсканцылярыю. Меркавана, здзейсніў самагубства на мосце блізу станцыі Лертэр. За ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці на Нюрнбергскім трыбунале быў завочна прысуджаны да пакарання смерцю праз павешанне. У 1972 годзе пры раскопках былі выяўленыя рэшткі Бормана (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Вавілоняне перанялі ў шумераў сістэму злічэння з асновай 60 і паклалі яе ў аснову сваёй астраноміі.
- Афіцыйнай мяжой Масквы да 1960 года была кальцавая чыгунка.
- Пасля ўстанаўлення пабрацімскіх адносін з горадам Кіёта ў Кіеве быў закладзены парк, аформлены ў японскім стылі.
- Кракадзіл стаў прычынай авіякатастрофы ў ДР Конга.
- Пункт дыслакацыі расійскіх міратворцаў у Паўднёвым Судане быў празваны Міхайлаўкай.
- Штогод у першую суботу мая садоўнікі ўсяго свету яднаюцца з прыродай.
Актуальныя падзеі
- Поўнае сонечнае зацьменне назіралася над Арктыкай, Грэнландыяй, Ісландыяй, Атлантычным акіянам, Іспаніяй. (12 жніўня)
- Разбуральнае землетрасенне здарылася на захадзе Калумбіі. (10 жніўня)
- Турцыя, Саудаўская Аравія і Пакістан падпісалі Меканскае абарончае пагадненне. (7 жніўня)
Дзень у гісторыі
Пакістан: Дзень незалежнасці (1947).
- 1089: Імператар Генрых IV ажаніўся ў другі раз з Еўпраксіяй Усеваладаўнай, дачкой Усевалада Яраславіча.
- 1248: Пачалося будаўніцтва Кёльнскага сабора.
- 1385: У Крэўскім замку падпісаная персанальная унія паміж ВКЛ і Польшчай.
- 1775: Расійскі ўрад ліквідаваў Запарожскую Сеч.
- 1893: У Парыжы выдадзена першае ў свеце пасведчанне кіроўцы аўтамабіля.
- 1920: «Цуд над Віслай», пералом у савецка-польскай вайне, пачатак паражэнняў Чырвонай Арміі.
- 1928: У Менску адбылася прэм’ера фільма «Кастусь Каліноўскі».
- 1945: Японскі імператар Хірахіта выдаў указ пра безумоўную капітуляцыю Японіі.
- 2008: Грузія абвясціла пра выхад з СНД.
- 2010: У Сінгапуры адкрыліся I Летнія Юнацкія Алімпійскія гульні.
Вікістужка
- 24 ліпеня 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 265 000-ы артыкул.
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».