Aspalathus linearis
| Aspalathus linearis | |||||||||||||||||||||
| Агульны выгляд квітнеючай расліны. Заходняя Капская правінцыя, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | |||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Aspalathus linearis (Burm.f.) R.Dahlgren (1963) | |||||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
Aspalathus linearis — куст, які расце ў Афрыцы, від роду Aspalathus сямейства Бабовыя (Fabaceae). З лісця і парасткаў гэтай расліны атрымліваюць напой (гарбату), вядомы пад назвай ройбас (ройбуш).
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]
Эндэмік Паўднёвай Афрыкі: натуральны арэал віду абмежаваны горным масівам Седэрберг (200 км на поўнач ад Кейптаўна).
Біялагічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Куст вышынёй ад 1 да 1,5 м з гладкім цэнтральным ствалом і шматлікімі галінамі. Лісце даўжынёй да 10 мм, падобнае на ігліцу: тонкае, мяккае, з вастрыём на канцы. Кветкі — з венчыкам матыльковага тыпу.
Хімічны склад
[правіць | правіць зыходнік]Расліна змяшчае розныя фітахімічныя кампаненты, напрыклад, асплацін, нотафагін, кверцэцін. Апошні з’яўляецца біялагічна актыўным рэчывам, якое валодае спазмалітычнай, супрацьзапаленчай, антыаксідантнай, дыурэтычнай і проціпухліннай уласцівасцямі.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Расліна здаўна выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі гарбаты, вядомай пад назвай ройбас (ройбуш). З сярэдзіны XX стагоддзя для атрымання сыравіны для вытворчасці напою пачалося прамысловае культываванне расліны[1].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вульф Е. В., Малеева О. Ф. Aspalatus linearis (Burm. f.) R. Dahlgr. — Красный чай // Мировые ресурсы полезных растений [Интернет-версия издания в составе «Сельскохозяйственной электронной библиотеки знаний» (СЭБиЗ)]. — Л.: Наука, 1969.