Robert Bosch GmbH
| Robert Bosch GmbH | |
|---|---|
| | |
| | |
| Тып | Прыватная кампанія |
| Заснаванне | 1886 |
| Заснавальнікі | Robert Bosch[d] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне |
Герлінген, |
| Адрас | |
| Ключавыя постаці | Франц Ферэнбах |
| Галіна | электратэхніка, машынабудаванне |
| Прадукцыя | електрарухавікі, індустрыяльная і бытавая тэхніка, інструменты, аўтамабільныя вузлы |
| Абарот |
|
| Аперацыйны прыбытак |
|
| Чысты прыбытак |
|
| Актывы |
|
| Колькасць супрацоўнікаў |
|
| Дэвіз | Technik fürs Leben і Invented for Life |
| Даччыныя кампаніі |
асноўныя: BSH Bosch und Siemens Hausgeräte Bosch Engineering Bosch Thermotechnik Bosch Solar Energy Bosch Rexroth Robert Bosch Hausgeräte і інш. |
| Сайт | www.bosch.de |
Robert Bosch GmbH (Ро́берт Бош ГмбХ) або проста Bosch (Бош) — нямецкая электратэхнічная і машынабудаўнічая фірма, вытворца электра-механічнай індустрыяльнай і бытавой тэхнікі.
З'яўляецца адным з найбуйнейшых у Еўропе вытворцам прадукцыі ў наступных галінах: машынабудаванне, аўтамабільныя вузлы і камплектуючыя, вытворчасць інструментаў, дыягнастычных і кіруючых механізмаў і прылад; будаўнічая і бытавая тэхніка; цеплавая і салярная тэхніка, сістэмы сувязі і бяспекі. Форма ўласнасці — Таварыства з абмежаванай адказнасцю.
Кампанія была заснавана нямецкім прадпрымальнікам і інжынерам Робертам Бошам у 1886. Штаб-кватэра размешчана ў горадзе Герлінгене, Германія, недалёка ад Штутгарту.
У 2011 годзе кампанія Bosch ўклала ў навуковыя даследаванні і распрацоўкі больш 4,2 млрд еўра, а таксама падала заяўкі на атрыманне больш 4100 патэнтаў па ўсім свеце. Больш за 300 000 супрацоўнікаў забяспечылі ў фінансавым 2011 годзе аб'ём прадажаў у 51,5 млрд еўра.
У групу кампаній Bosch уваходзяць Robert Bosch GmbH і больш за 350 даччыных прадпрыемстваў і рэгіянальных кампаній прыблізна ў 60 краінах. Разам з партнёрамі ў сферы продажаў і абслугоўвання кампанія Bosch прадстаўлена амаль у 150 краінах.
З 1 ліпеня 2012 старшынёй праўлення з'яўляецца Фолькмар Дэннер (Volkmar Denner).
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20170706222535/https://assets.bosch.com/media/global/bosch_group/our_figures/pdf/bosch-annual-report-2016.pdf
- ↑ https://www.lobbyfacts.eu/datacard/robert-bosch-gmbh?rid=8999533555-91
- ↑ https://www.bosch.com/corporate-information/ Праверана 27 красавіка 2022.
- 1 2 3 4 5 Bosch Annual Report
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Robert Bosch GmbH на Вікісховішчы |