Mastercard
| Mastercard | |
|---|---|
| | |
| Тып | Публічная кампанія |
| Лістынг на біржы | Нью-Ёркская фондавая біржа[1] |
| Заснаванне | 1966[2][3] і 1979[3] |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Галіна | фінансавыя паслугі[d] і financial service activities, except insurance and pension funding[d][5] |
| Прадукцыя | карта растэрміноўкі, Mastercard Cirrus ICR[d] і debit card[d] |
| Уласны капітал |
|
| Абарот |
|
| Аперацыйны прыбытак |
|
| Чысты прыбытак |
|
| Актывы |
|
| Капіталізацыя |
|
| Колькасць супрацоўнікаў |
|
| Даччыныя кампаніі | Mastercard (Belgium)[d], Mastercard (United Kingdom)[d] і Ekata, Inc.[d] |
| Сайт | mastercard.com (англ.) |
Mastercard Inc. — амерыканская транснацыянальная карпарацыя, якая займаецца абслугоўваннем плацежных картак. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў горадзе Пёрчэйз (Purchase), штат Нью-Ёрк.[9]
Асноўнай дзейнасцю кампаніі з’яўляецца апрацоўка плацяжоў паміж банкамі прадаўцоў і банкамі пакупнікоў, якія выкарыстоўваюць карты брэнда Mastercard. Кампанія з’яўляецца публічнай з 2006 года.
Mastercard была створана пад назвай Interbank (пазней Master Charge)[10] альянсам некалькіх банкаў як адказ на сэрвіс BankAmericard, які пазней стаў называцца Visa, і дагэтуль з’яўляецца яго найбуйнейшым канкурэнтам. Таксама як і Visa, Mastercard сутыкаецца з шматлікімі антыманапольнымі іскамі. Да свайго IPO кампанія з’яўлялася кааператывам, у які ўваходзілі больш за 25 000 фінансавых устаноў, што выпускалі карты брэнда Mastercard.
Станам на 2024 год Mastercard займала 164-е месца ў спісе найбольш прыбытковых карпарацый ЗША — Fortune 500.[11]
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Mastercard і Visa сістэматычна дзейнічалі супраць American Express ў 1980-х і 1990-х гадах. Mastercard выкарыстоўвала эксклюзіўныя пункты ў кантрактах, каб перашкодзіць банкам весці бізнес з American Express. З-за гэтага у 1998 годзе Міністэрства юстыцыі ЗША падало ў суд на Mastercard і выйграла справу ў 2001 годзе. 15 лістапада 2004 года Mastercard выплаціла American Express кампенсацыю памерам 1,8 мільярда долараў.
Еўрапейскі Саюз неаднаразова крытыкаваў Mastercard за манапольныя гандлёвыя практыкі. У красавіку 2009 года Mastercard дасягнула пагаднення з Еўрапейскім Саюзам, паабяцаўшы знізіць камісію за аплату дэбетавай картай да 0,2 працэнта ад сумы пакупак. У снежні 2010 года высокапастаўлены чыноўнік Еўрапейскага цэнтральнага банка заклікаў да стварэння новай еўрапейскай дэбетавай карты для выкарыстання ў Адзінай зоне плацяжоў у еўра (SEPA).[12]
WikiLeaks апублікаваў дакументы, якія пацвярджалі, што амерыканскія ўлады лабіравалі інтарэсы Visa і Mastercard у Расіі ў 2010 годзе.[13][14] У адказ Mastercard заблакаваў плацяжы ў адрас WikiLeaks.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Mastercard Incorporated // Polygon.io Праверана 20 лютага 2021.
- ↑ ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
- 1 2 Logopedia — 2009.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 19 чэрвеня 2020.
- ↑ MasterCard (New York) // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.
- 1 2 Mastercard Incorporated Annual Report 10-K 2025
- 1 2 3 4 https://s25.q4cdn.com/479285134/files/doc_financials/2025/q4/MA-12-31-2025-10-K-as-filed-with-standard-exhibits.pdf
- ↑ Mastercard - Profile
- ↑ MasterCard Incorporated Reports Fourth-Quarter and Full-Year 2016 Financial Results(недаступная спасылка). MasterCard. Архівавана з першакрыніцы October 24, 2020. Праверана December 2, 2017.
- ↑ MasterCard Corporate Milestones(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2013. Праверана 13 лістапада 2019.
- ↑ Mastercard (англ.). Fortune. Праверана 9 чэрвеня 2024.
- ↑ Forexhound.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы October 7, 2020. Праверана December 12, 2010.
- ↑ Remy. WIKILEAKS – En Russie, Visa et Mastercard au coeur de troublantes révélations. Le Point (8 снежня 2010).
- ↑ WikiLeaks cables: US "lobbied Russia on behalf of Visa and MasterCard" (англ.). the Guardian (8 снежня 2010). Праверана 13 лістапада 2022.