Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
14 чэрвеня 2026 года
264 180 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

BMW 328 — спартыўны родстар маркі BMW. Адзін з найбольш паспяховых спартыўных аўтамабіляў свайго часу — пераможца мноства спаборніцтваў — кальцавых гонак і ралі. Усяго да пачатку Другой сусветнай вайны аўтамабіль прыняў удзел у 172 міжнародных і нацыянальных чэмпіянатах, заваяваўшы 141 перамогу, у тым ліку перамогу ў 1000-кіламетровай гонцы Mille Miglia ў 1938 і 1940 гады, брытанскім ралі RAC у 1939 годзе і першае месца ў 24-гадзіннай гонцы ў Ле-Мане.
Да пачатку вайны вырабілі 464 аўтамабілі BMW 328, большасць з якіх мелі адкрытыя спартыўныя кузавы, але былі і спецыяльныя варыянты, якія вырабляліся па заказах (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Да Блакітнай крыніцы, што паблізу Слаўгарада, здзяйсняецца пілігрымка.
- Спаская царква з’яўлялася важным элементам усходнехрысціянскай тапаграфіі старажытнай Вільні.
- Гістарычна тэрыторыя Смаленскай вобласці падзялялася на «вялікарускую» і «беларускую» часткі.
- Першая на Беларусі гідралагічная станцыя працавала на вадазборы ракі Ведрыч.
- Мексіканская мастачка Фрыда Кало намалявала на адным палатне адразу дзве версіі аўтапартрэта.
- У Скірмантаве на Міншчыне штогод «пякуць ката».
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Кампанія SpaceX выйшла на біржу, што зрабіла яе заснавальніка Ілана Маска першым доларавым трыльянерам. (12 чэрвеня)
- Стартаваў фінальны турнір чэмпіянату свету па футболе ў Мексіцы, Канадзе і ЗША. (11 чэрвеня)
- У Барселоне ў сотую гадавіну смерці Антоніа Гаўдзі ўрачыста асвечана цэнтральная вежа храма Саграда Фамілія. (10 чэрвеня)
- У выніку атакі БПЛА практычна знішчана панарама «Абарона Севастопаля». (10 чэрвеня)
Дзень у гісторыі
- 1158: Першы дакументальны ўспамін пра горад Мюнхен.
- 1177: Чампа захопліваюць сталіцу Кхмерскай імперыі Анкгор пасля марской бітвы на возеры Танлесап.
- 1325: Арабскі купец Ібн Батута пакінуў свой родны горад Танжэр і выправіўся ў 30-гадовае падарожжа.
- 1634: Заключаны мірны дагавор паміж Расіяй і Рэччу Паспалітаю; канец Смаленскай вайны.
- 1777: Зацверджаны нацыянальны сцяг ЗША.
- 1791: Устаноўчым сходам падчас Вялікай французскай рэвалюцыі прыняты рэпрэсіўны Закон Ле Шапелье.
- 1938: Заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатр лялек.
- 1940: Войскі нацысцкай Германіі ўвайшлі ў Парыж.
- 1941: Пачалася дэпартацыя грамадзян Латвіі, Літвы і Эстоніі ў аддаленыя рэгіёны Расіі.
- 1982: Капітуляцыя аргенцінскіх войскаў на Фалклендскіх астравах (Фалклендская вайна).
- 1995: Тэрарыстычны атрад Шаміля Басаева захапіў закладнікаў у бальніцы горада Будзёнаўска.
Вікістужка
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».
- 4 лютага 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 260 000-ы артыкул.