close
Перайсці да зместу

Google Meet

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Google Meet
Выява лагатыпа
Тып Відэатэлефанія
Распрацоўшчык Google
Аперацыйная сістэма Windows і macOS
Першы выпуск 2017
Апаратная платформа Android, iOS, Web
Апошняя версія 44.5.324814572
Рэпазіторый github.com/googleworkspa…
Ліцэнзія Freemium
Сайт meet.google.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Google Meet — сэрвіс для відэасувязі і відэаканферэнцый, распрацаваны кампаніяй Google. Быў створаны разам з Google Chat у якасці замены сэрвіса Google Hangouts. Падтрымлівае дэманстрацыю працоўнага стала аднаго карыстальніка для іншых.

Першы рэліз для iOS быў апублікаваны ў лютым 2017 года [1], афіцыйна праграма была прадстаўлена ў сакавіку 2017 года [2].

У сакавіку 2020 года ў сувязі з пандэміяй COVID-19 да праграмы быў прадастаўлены бясплатны доступ. Гэта прывяло да павелічэння колькасці карыстальнікаў у 30 разоў у красавіку 2020 года ў параўнанні са студзенем 2020 года. Такім чынам, сэрвіс меў 100 мільёнаў карыстальнікаў у дзень, у аналагічнага сэрвісу Zoom на той момант колькасць карыстальнікаў складала 200 мільёнаў у дзень.[3][4][5][6]

Да 30 чэрвеня 2021 года працягласць бясплатных канферэнцый для ўліковых запісаў Google была абмежавана 24 гадзінамі, з 1 ліпеня 2021 года для бясплатных уліковых запісаў планавалася абмежаваць яе да 60 хвілін.[7][8][9]

У красавіку 2023 года Google дадала магчымасць здзяйсняць званкі ў якасці 1080p для індывідуальных размоў, а ў кастрычніку гэтая функцыя стала даступнай і для групавых званкоў.[10]

У жніўні 2025 года карыстальнікі з Расіі пачалі скардзіцца на збоі ў працы сэрвісу. Як Google, так і Раскамнагляд заявілі пра сваю недатычнасць да гэтай сітуацыі.[11]

  1. Perez, Sarah. Google quietly launches Meet, an enterprise-friendly version of Hangouts. TechCrunch. AOL (28 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2017. Праверана 2 сакавіка 2017.
  2. Johnston, Scott (2017-03-06). Meet the new Hangouts. Google(англ.). Архівавана з арыгінала 2017-03-09. Праверана 2020-07-14.
  3. Free video conferencing tools. Google Cloud Blog. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2021. Праверана 14 ліпеня 2020.
  4. Boland, Hannah. Google launches free version of Meet in bid to topple Zoom. The Telegraph. Архівавана з арыгінала 2020-05-05. Праверана 2020-05-05.
  5. Google is making Meet free for everyone. TechCrunch. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2020. Праверана 5 мая 2020.
  6. Big Tech is coming for Zoom: Google makes video chatting service Meet free. The Washington Post. Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2020. Праверана 5 мая 2020.
  7. Аттракцион неслыханной щедрости продолжается: Google снова продлила безлимитные бесплатные видеоконференции. Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2021. Праверана 21 мая 2021.
  8. Google Meet premium video meetings—free for everyone. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2020. Праверана 16 снежня 2020.
  9. Stay connected with Google Meet. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2021. Праверана 16 снежня 2020.
  10. В Google Meet добавили поддержку разрешения 1080p для групповых видеозвонков. Коммерсантъ (11 кастрычніка 2025). Праверана 28 жніўня 2025.
  11. Google Meet отрицает технические проблемы на стороне компании после сбоев в РФ. Коммерсантъ (27 жніўня 2025). Праверана 28 жніўня 2025.